понедельник, 10 декабря 2018 г.

Конкурс исследовательских работ

15 ноября в актовом зале школы прошло отчетное выступление учащихся 3-4 классов, принимавших участие в конкурсе исследовательских работ младших школьников "Познание и творчество".

суббота, 17 марта 2018 г.

Конкурс чытальнікаў вершаў Яўгеніі Янішчыц арганізуюць у Пінскім раёне


6 сакавіка, Брэст / Кар. БЕЛТА /. У Пінскім раёне ў Год малой радзімы арганізуюць конкурс чытальнікаў вершаў Яўгеніі Янішчыц, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА намеснік старшыні райвыканкама Дзмітрый Палхоўскі. Мерапрыемства будзе праходзіць на працягу ўсяго года. Конкурс абвесцяць сярод устаноў адукацыі, а таксама прадпрыемстваў і арганізацый. "Тэрыторыя Пінскага раёна дазваляе правесці занальныя чытання. Затым арганізуем вялікае юбілейнае мерапрыемства, прысвечанае Яўгеніі Янішчыц, на якім падвядзем вынікі, узнагародзім лепшых чытальнікаў вершаў нашай вядомай зямлячкі", - падкрэсліў Дзмітрый Палхоўскі.

Чытаць цалкам: http://www.belta.by/culture/view/konkurs-chtetsov-stihov-evgenii-janischits-organizujut-v-pinskom-rajone-292948-2018/

вторник, 27 февраля 2018 г.

Тыдзень роднай мовы і літаратуры ў нашай школе

З 12 па 17 лютага ў школе прайшоў тыдзень беларускай мовы і літаратуры

План мерапрыемстваў:

- 12.02.2018. Адкрыццё тыдня. Ранішняя сустрэча "Хто рана ўстае..." Месца правядзення - фае школы.

- 13.02.2018. Інтэрактыўная гульня "Размаўляй па-беларуску!" (8 - 11 классы). 14.30. Месца правядзення - кабінет №403

-14.02.2018. Алімпіяда па беларускай мове і літаратуры (7 - 8 класы). 12.30. Месца правядзення - кабінет №405

- 15.02.2018. Інтэлектуальная гульня-конкурс "Буслік" (3 - 11 класы) 12.45. Месца правядзення - кабінет № 403

- 16.02.2018. Гульня "Адкрываю... нанова беларускае роднае слова..." (6 класы). 14.30. Месца правядзення - кабінет №208

- 17.02.2018. Конкурс "Багата, родная ты мова..." (5 - 6 класы). 10.00. Месца правядзення - кабінет №403

вторник, 23 января 2018 г.

Беларусам


Ўстаньце, хлопцы, ўстаньце, браткі!
Ўстань ты, наша старана!
Ўжо глядзіць к нам на палаткі
Жыцця новага вясна.
Ці ж мы, хлопцы, рук не маем?
Ці ж нам сілы бог не даў?
Ці ж над родным нашым краем
Промень волі не блішчаў?
Выйдзем разам да работы,
Дружна станем, як сцяна,
I прачнецца ад дрымоты
З намі наша старана!
Якуб Колас

вторник, 9 января 2018 г.

AX, БЕЛАРУСЬ, МАЯ ТЫ ДОЛЯ...

Ax, Беларусь, мая ты доля,
Мая сляза і пацалунак,
Маё ў бярозках белых поле,
Мой песнямі набіты клунак!
Нясу цябе праз далі ў далі,
Спыняюся на землях розных,
Каб скрозь пачулі і пазналі
Гамонку вёсен вербалозных.
Нясу цябе насустрач люду
У тых вачах, што мне дала ты,
У словах тых, якімі буду
Да скону марнага багатай.
Цябе гукаю, дзе ні стану,
З табой сябруючы, сябрую,
Гаю, калі наносяць раны,
Дзеля цябе грахі дарую.
Імя тваё дае мне сілы,
Хоць не хвалюся я табою —
Як пацалункам самым мілым,
Як самай горкаю слязою.