вторник, 14 апреля 2020 г.

100 гадоў з дня нараджэння Аляксея Карпюка

“Не так важна бывае часамі, што чалавек гаворыць, як важна, як ён гаворыць,
бо самыя магутныя аргументы — тыя, што ідуць з глыбіні сэрца”.
Урывак з аповесці “Пушчанская адысея” (1964)
Сёння, 14 красавіка, спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння беларускага пісьменніка, грамадскага дзеяча Аляксея Карпюка – аўтара твораў пра жыццё Заходняй Беларусі 1-й паловы 19 ст.
У друку дэбютаваў у 1953 годзе аповесцю “У адным інстытуце”. З’яўляўся адным з заснавальнікаў Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”, меў цесныя кантакты з гістарычным клубам “Паходня”.
Акрамя гэтага, яго перу належаць кнігі “Дзве сасны”, “Данута”, “Вершалінскі рай”, “Партрэт” і інш.
Узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны I і II ступені, медалямі і залатым крыжам польскага ордэна “Віртуці Мілітары”. У 1980 годзе атрымаў званне Заслужанага работніка культуры БССР, у 1986 годзе стаў Лаўрэатам Літаратурнай прэміі СП БССР імя І. Мележа за кнігу “Сучасны канфлікт”.

Комментариев нет:

Отправить комментарий